Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме — канцэрт з нагоды Міжнароднага дня джазу


У Міжнародны дзень джазу прэзыдэнт ЗША Барак Абама і першая лэдзі Мішэль Абама арганізуюць у Белым доме канцэрт з удзелам джазавых зорак сусьветнай велічыні.

Міжнародны дзень джазу быў заснаваны ЮНЭСКА ў 2011 годзе з ініцыятывы ЗША. Ініцыятары аргумэнтавалі, што джаз, паходжаньнем — амэрыканская форма мастацтва, уяўляе сабой «унівэрсальную музыку свабоды і творчасьці». ​ У Міжнародны дзень джазу прэзыдэнт ЗША Барак Абама і першая лэдзі Мішэль Абама арганізуюць у Белым доме канцэрт з удзелам джазавых зорак сусьветнай велічыні. Напярэдадні таксама ў Белым Доме адбылася кароткая імпрэза з удзелам джазавых музыкаў.

Трансьляцыю канцэрту, які пачнецца а 4-й гадзіне раніцы паводле менскага часу, фанаты джазу могуць паглядзець на сайце ЮНЭСКА.

На хвалях Свабоды ў свой час выходзіла жывая праграма Зьмітра Падбярэскага «Свабода-джаз», якую цяпер можна паслухаць на Soundcloud.

XS
SM
MD
LG