Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш сабака раптам стаў прыпадаць на пярэднюю лапу і скуголіць. Ой, як баліць!

Жонка агледзела лапу і нічога ня ўбачыла. Завезла сабаку да вэтэрынара, але ён таксама нічагуткі не знайшоў.

Я сказаў жонцы, што сабака — сымулюе. Яна з дачкою зашмат лашчаць нашага ката, і сабака стаў раўнаваць. Захацелася і яму больш увагі...

Тры дні сабака-хітрун кульгаў, акружаны агульнай увагай, спагадай і пяшчотай.

Наш кот не пускаецца на такія хітрыкі. Яго любяць проста так, хоць ніякай карысьці зь яго няма. Сабака — хоць брэша.

Жыцьцё — моцна несправядлівае. Любяць у ім не за тое, што робіш, а так — ні за што.


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG