Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кен Харстэд: Трэба яшчэ паглядзець, як будуць ажыцьцяўляцца заявы Ярмошынай


Кен Харстэд
Кен Харстэд

Старшыня Адмысловай рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі і дэпутат Швэдзкага парлямэнту Кен Харстэд зрэагаваў на паведамленьне аб правядзеньні выбарчай рэформы.

Камэнтуючы заяву старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай, Кен Харстэд адзначыў, што «беларускі ўрад распачаў пазытыўныя крокі ў справе рэалізацыі некаторых рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ, зробленых пасьля назіраньня за мінулымі выбарамі. Я ж шкадую, што даўно насьпелыя зьмены ў выбарчым заканадаўстве не прадугледжаныя ў бліжэйшыя месяцы».

Старшыня Адмысловай рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі дадаў, што «яшчэ трэба паглядзець, якім чынам заявы, зробленыя на самым высокім ўзроўні выбарчай адміністрацыі, будуць ажыцьцяўляцца на практыцы ў сьвятле маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG