Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле падатковай, Анжаліка Борыс павінна заплаціць даўгі за фірму-банкрут


Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Падатковая інспэкцыя Ленінскага раёну Горадні хоча спагнаць больш за 117 мільёнаў рублёў з Анжалікі Борыс, кіраўніцы непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў і адной з заснавальніц фірмы «Палоніка», якая два гады таму была прызнаная банкрутам. Гэта вынікае зь ліста з падатковай інспэкцыі, які атрымала Анжаліка Борыс.

Паводле Борыс, яна зьдзіўлена такой навіной ад падатковай інспэкцыі і лічыць, што рашэньне можа мець цалкам палітычную падаплёку.

— Як разумець тое, што праз два гады пасьля таго, як фірма была прызнана банкрутам, раптам узьнікае пытаньне аб выплаце доўгу? Прычым пэрсанальна да мяне: заснавальнікаў фірмы было трое, але ліст атрымала толькі я. Як гэта расцэньваць? Бліжэйшымі днямі я дашлю ім ліст, у якім яшчэ раз нагадаю, што фірма «Палоніка» была ліквідавана два гады таму.

Фірма «Палоніка» была ліквідаваная ў 2014 годзе рашэньнем Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду. Прычынай гэтаму — як кажа Борыс — стаў вялікі грашовы штраф, прыблізна каля 40 тысяч даляраў, накладзены дзяржаўнымі органамі на фірму «Палоніка».

XS
SM
MD
LG