Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энцыкляпэдычная хлусьня


Зьвесткі ў энцыкляпэдыі «Рэгіёны Беларусі» пра літжыцьцё ў Віцебску — хлусьня, пісаная ў разгар кампаніі ўладаў супраць Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

«В 2000-05 действовало гор. лит. объединение „Ратуша“. ...действует областное отделение Союза писателей Беларуси...».

А пра тое, што плённа «действует» у горадзе, нягледзячы на замоўчваньне ў афіцыйнай прэсе, філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — ні слова. І што да дзейнасьці яе цягам трох дзясяткаў год высмактаная з пальца «Ратуша» ня мае дачыненьня — таксама. А тым часам выданьне — быццам бы навукова-папулярнае, на немалую колькасьць чытачоў разьлічанае.
Дзе яно, тое міністэрства інфармацыі, што папярэджаньне аўтару за беспардоннае скажэньне відарысу літаратурнага жыцьця ў рэгіёне зрабіла б?


Франц Сіўко

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG