Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мужчына з крана» фармальна не затрыманы, зь яго ўзялі тлумачэньні


Аляксандар Ластоўскі, прэсавы сакратар менскай міліцыі, паведаміў Свабодзе, што зь Дзьмітрыя Сталярова, маладога мужчыны, які залез на будаўнічы кран ля стадыёна Дынама і патрабаваў аплаты яму заробку, узятыя тлумачэньні ў РУУС Ленінскага раёна Менску.

Ці будуць яму за гэты інцыдэнт вынесеныя нейкія абвінавачваньні, спадар Ластоўскі сказаць пакуль ня змог, выказаўшы здагадку, што крымінальнага правапарушэньня тут хутчэй за ўсё няма, ды і наконт адміністратыўнага — таксама ёсьць сумнеў.

Дзьмітры Сталяроў (у цэнтры)

Дзьмітры Сталяроў (у цэнтры)

Іншая справа, што ў Віцебску да Сталярова могуць быць прэтэнзіі, бо прыехаўшы ў Менск, ён парушыў падпіску аб нявыезьдзе як падсьледны. Дзе цяпер знаходзіцца Сталяроў, спадар Ластоўскі сказаць ня змог, фармальна затрыманым ён ня быў:

«Мы сваю справу зрабілі, тлумачэньні ўзялі, сытуацыя далей вывучаецца ў Віцебску».

Паводле спадара Ластоўскага, вывучаецца таксама і праблема, якая падштурхнула Сталярова да незвычайнага ўчынку, — нявыплата яму заробку.

XS
SM
MD
LG