Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Невядомы падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць рашэньня судоў


28 красавіка ўвечары на Кастрычніцкай плошчы ў Менску невядомы мужчына падпаліў сябе.

Пра гэта парталу TUT.BY паведамілі відавочцы ў сацсетках. Побач у гэты час здарэньня апынуліся двое супрацоўнікаў АМАПу: яны хутка сарвалі падпаленую вопратку і патушылі. Усё працягвалася каля паўтары хвіліны.

Пазьней, у вячэрнім выпуску «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» распавялі, што гэта быў у пэўным сэнсе жэст адчаю мужчыны.

Каля 10 гадоў ён быў жанаты, у шлюбе нарадзілася дзіця. Пазьней пара разьвялася. Суд вызначыў пэрыядычнасьць сустрэч бацькі з дзіцем, але іх колькасьцю мужчына застаўся незадаволены. Ён абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але рашэньне засталося ранейшым. Пасьля гэтага менчук спрабаваў дамагчыся свайго, зьвяртаючыся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, але ўсё безвынікова.

Тады менчук накіраваўся на Кастрычніцкую плошчу, абліў сябе бэнзінам і падпаліў. Супрацоўнікі АМАПу патушылі агонь, пацярпелы цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

XS
SM
MD
LG