Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША распрадаюць маёмасьць загінулага расейскага міністра


Раскошная яхта, якая належала былому міністру друку Расеі Міхаілу Лесіну, прададзеная неназванаму пакупніку ў ЗША.

Продаж 55-мэтровага судна праводзіла кампанія IYC, разьмешчаная ў Флярыдзе. Зьдзелка адбылася на фоне нераскрытых абставінаў раптоўнай сьмерці Міхаіла Лесіна, а таксама нявырашаных пытаньняў адносна яго маёмасьці і актываў.

IYC інфармавала, што судна было прададзена 26 красавіка, але не падала ніякіх далейшых падрабязнасьцяў што да цаны продажу, пакупніка ці прадаўца, які заключыў зьдзелку, адзначыўшы толькі, што гэта быў «уражвальна хуткі продаж».

Каця Джаймэс, агент па продажы, адмовілася паведаміць карэспандэнту Радыё Свабода дадатковыя дэталі, за выключэньнем таго, што яхту першапачаткова ацанілі на 40 мільёнаў даляраў.

Па паведамленьнях аўстралійскай прэсы, яхта знаходзілася ў Аўстраліі на рамонце, калі Лесін быў знойдзены мёртвым у Dupont Circle Hotel у Вашынгтоне 5 лістапада. Яхта затым была дастаўлена праз Ціхі акіян у Флорыду і выстаўленая на продаж у Палм-Біч, сказаў IYC.

Лесін быў асноўным гульцом у расейскай тэлевізійнай індустрыі, яго кампанія Videointernational была адным з найбуйнейшых брокераў для тэлевізійнай рэклямы ў Расеі, а таксама Ўсходняй Эўропы. Як міністар друку ў першыя гады пасьля прыходу Пуціна на пасаду прэзыдэнта, ён дапамог умацаваць кантроль Крамля над нацыянальнымі вяшчальнымі кампаніямі. Пазьней ён удзельнічаў у стварэньні англамоўнага тэлеканал Russia Today, які належыць дзяржаве, цяпер вядомага як RT.

XS
SM
MD
LG