Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нобэлеўская прэмія дапамагла Сьвятлане Алексіевіч палепшыць жыльлёвыя ўмовы


На частку прызавых грошай ад Нобэлеўскай прэміі пісьменьніца набыла новую кватэру і загарадны дом.

Такую інфармацыю пачулі нядаўна ад пісьменьніцы ўдзельнікі прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе». Алексіевіч сказала, што пераяжджае ў новую кватэру. Яна знаходзіцца ў так званым «доме Чыжа» у Траецкім прадмесьці. Раней ляўрэатка жыла ў звычайнай двухпакаёўцы непадалёк. Загарадны дом, паводле інфармацыі РС, набыты ў Сілічах.

На першай прэс-канфэрэнцыі ў Менску пасьля прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў кастрычніку летась Святлана Алексіевіч заявіла, што за прэмію яна «купляе свабоду», нагадвае БелаПАН. «Я пішу кнігі вельмі доўга, і на гэта патрэбныя грошы — езьдзіць і друкаваць. Цяпер я змагу спакойна працаваць, ня думаючы, як грошы зарабіць», — адзначыла яна.

Памер грашовага прызу па кожнай намінацыі Нобэлеўскай прэміі ў 2015 годзе склаў каля 950 тыс. даляраў. У Беларусі з гэтай сумы трэба яшчэ заплаціць падаходны падатак 13 працэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG