Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дакумэнт КГБ паказвае, як засакрэцілі амаль усё, зьвязанае з Чарнобылем, — прычыны аварыі, узровень радыяцыі, здароўе людзей


Служба бясьпекі Ўкраіны рассакрэціла шэраг дакумэнтаў савецкага часу, датычных аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з гэтых дакумэнтаў — пералік зьвестак, якія падлягалі засакрэчваньню.

У датаваным 8 ліпеня 1986 году сьпісе з 26 пунктаў, які падрыхтаваў пяты аддзел шостага ўпраўленьня КГБ СССР, сакрэтнай, у прыватнасьці, абвяшчаецца наступная інфармацыя:

  • Зьвесткі, якія раскрываюць сапраўдныя прычыны аварыі на блёку № 4 ЧАЭС
  • Зьвесткі пра велічыні і склад сумесі, выкінутай падчас аварыі.
  • Зводныя зьвесткі пра радыеактыўнае забруджваньне прыродных асяродзьдзяў, харчовых прадуктаў і кармоў, якое перавышае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі.
  • Абагульненыя зьвесткі пра захворваньні на ўсе формы промневай хваробы людзей, якія патрапілі пад узьдзеяньне ў пэрыяд аварыі і ліквідацыі яе наступстваў.
  • Зьвесткі пра масавыя атручэньні і эпідэмічныя хваробы, зьвязаныя з аварыяй.
  • Зьвесткі пра вынікі лекава-прафіляктычных мерапрыемстваў зьвязаных з аварыяй.

Акрамя таго, зьвесткі пра асобныя радыяцыйныя замеры абвяшчаліся інфармацыяй «для службовага карыстаньня», але тыя ж самыя зьвесткі на ўзроўні вобласьці, саюзнай рэспублікі ці СССР у цэлым таксама зрабілі сакрэтнымі.

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА: Рассакрэчаны дакумэнт КГБ: Пра ненадзейнасьць Чарнобыльскага рэактара папярэджвалі за два гады да аварыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG