Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве траціны расейцаў разьлічваюць на Божую дапамогу


Расейцы за апошнія 25 гадоў сталі больш спадзявацца на Божую дапамогу і ўдвая часьцей гаварыць пра перадвызначанасьць лёсу чалавека Богам.

Паводле апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, 67% расейцаў разьлічваюць на Бога ў штодзённым жыцьці — гэта на 18% больш, чым у 1991 году (49%). Ня вераць у Бога 14% апытаных (21% у 1991).

Ад 1991 году расейцы сталі больш верыць у боскі цуд: кожны другі (50%) апытаны верыць у рэлігійныя цуды, што на 18% больш, чым 25 гадоў таму (32%).

46% апытаных (супраць ранейшых 33%) упэўненыя ў існаваньні жыцьця пасьля сьмерці.

40% вераць у д’ябла і пекла (у 1991 годзе гэтую веру падзялялі 24%-25%).

У 91-м годзе 45% расейцаў сьцьвярджалі, што лёс чалавека не залежыць ад Божай задумы, цяпер гэтага меркаваньня прытрымліваецца толькі кожны чацьверты (26%).

На пытаньне, ці варта на заканадаўчым узроўні забараняць творы, якія зьмяшчаюць нападкі на рэлігію, больш за палову (58%) расейцаў адказалі сьцьвярджальна. Гэта, бадай, адзіны паказчык, які не зьмяніўся за апошнія 25 гадоў.

У апытаньні ўзялі ўдзел 1600 чалавек.

XS
SM
MD
LG