Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассакрэчаны дакумэнт КГБ: Пра ненадзейнасьць Чарнобыльскага рэактара папярэджвалі за два гады да аварыі


Пажарнікі змагаюцца з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году.
Пажарнікі змагаюцца з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году.

Служба бясьпекі Ўкраіны рассакрэціла шэраг дакумэнтаў савецкага часу, датычных аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У адным з гэтых дакумэнтаў папярэджваецца, што рэактар тыпу РБМК-1000, які выкарыстоўваўся на ЧАЭС, недастаткова надзейны, а яго недахопы могуць прывесьці да сур’ёзнай аварыі.

У сакрэтнай дакладной запісцы на імя начальніка Прыпяцкага КГБ падпалкоўніка Нікалаева Ю. В., датаванай 14 жніўня 1984 году, начальнік 6-га аддзела Ўпраўленьня КГБ Украінскай ССР палкоўнік Турко М. А., у прыватнасьці піша:

Канструкцыйныя хібы рэактара, а таксама асобныя парушэньні правілаў яго эксплюатацыі могуць стаць прычынай сур’ёзных аварый.

«Паводле наяўных дадзеных, рэактар тыпу РБМК-1000 не абсталяваны сыстэмамі аварыйнага заліву актыўнай зоны, а таксама сыстэмамі аварыйнага энэргасілкаваньня, у першую чаргу помпаў. У канструкцыі рэактара не прадугледжаная абарончая абалонка бясьпекі...

Канструкцыйныя хібы рэактара, а таксама асобныя парушэньні правілаў яго эксплюатацыі могуць стаць прычынай сур’ёзных аварый.

З улікам выкладзенага, просім правесьці старанны аналіз тэхнічнага стану рэактараў 1 і 2 блёкаў, супольна са спэцыялістамі вызначыць месцы, найбольш праблематычныя ў пляне ўзьнікненьня перадумоваў да „надзвычайнага здарэньня“, правесьці падрабязны аналіз прычынаў аварый, якія мелі месца раней, мераў прынятых адміністрацыяй, ацаніць іх эфэктыўнасьць і надзейнасьць, вывучыць выяўленыя з працэсе правядзеньня агентурна-апэратыўных мерапрыемстваў факты парушэньня правілаў эксплюатацыі рэактараў гэтага тыпу. Адначасова просім паведаміць, якія меры па павышэньні надзейнасьці, прымаюцца на энэргаблёках, якія цяпер будуюцца.

У сувязі зь неабходнасьцю справаздачы ў КГБ СССР з адказам просім не затрымліваць».

З дакумэнту незразумела, чаму праверку меліся рабіць менавіта на першым і другім энэргаблёках Чарнобыльскай АЭС, а не на чацьвёртым, дзе праз два гады адбылася аварыя. Таксама невядома, што было зроблена ў сувязі з гэтай запіскай і якім быў адказ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG