Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыпыненая забарона Савіку Шустэру працаваць ва Ўкраіне


Дзяржаўная служба занятасьці Ўкраіны прыпыніла, да высьвятленьня абставінаў, сваё рашэньне ануліраваць дазвол на працу ў краіне тэлевядучаму Савіку Шустэру.

У паведамленьні, якое зьявілася сёньня на старонцы ведамства ў Фэйсбуку, гаворыцца, што цэнтральны апарат службы прыпыніў дзеяньне рашэньня Кіеўскага гарадзкога цэнтру занятасьці пасьля пісьмовага звароту Шустэра.

Пра тое, што Шустэр, які мае грамадзянства Канады і Італіі, пазбаўлены дазволу на працу, стала вядома 26 красавіка. Цэнтар занятасьці патлумачыў сваё рашэньне тым, што Шустэр падаў падатковыя дакумэнты з несапраўднымі зьвесткамі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў надзею, што адпаведныя службы неўзабаве ўрэгулююць інцыдэнт з журналістам. Сам тэлевядучы на знак пратэсту абвясьціў галадоўку — да таго моманту, калі яму вернуць права працаваць у краіне.

XS
SM
MD
LG