Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк прарочыць эканоміцы Беларусі рэцэсію да 2018 году


Паводле прагнозу Сусьветнага банку, у 2016 годзе ВУП Беларусі зьнізіцца на 3% і яшчэ на 1% — у 2017-м.

Зьніжэньне адбудзецца з-за «слабога зьнешнеэканамічнага асяродзьдзя і ўнутраных структурных праблемаў».

Пра гэта прадстаўнікі Сусьветнага банку сказалі ў Менску на прэзэнтацыі эканамічнага агляду па Беларусі.

У 2018-м ня выключана, што ВУП вырасьце, але нязначна — прыкладна на 0,3%. У Сусьветным банку падкрэсьліваюць, што эканоміка Беларусі патрабуе зьнешняга фінансаваньня, бо трэба выплочваць крэдыты, а золатавалютныя рэзэрвы і экспарт — на нізкім узроўні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG