Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястру Надзеі Саўчанкі спрабавалі затрымаць — у Расеі ёй пагражае паўгады турмы


Вера Саўчанка
Вера Саўчанка

Сястру Надзеі Саўчанкі Веру спрабавалі затрымаць на мяжы з Украінай увечары 27 красавіка, але цяпер яна ўжо знаходзіцца ва ўкраінскім консульстве ў Растове.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «1+1». Прычына — крымінальная справа паўгадавой даўнасьці за непавагу да чэчэнскаму суду, куды Вера езьдзіла як грамадзкі абаронца ўкраінцаў Карпюка і Кліха. Па гэтым артыкуле крымінальнага кодэксу РФ Веры Саўчанкі можа пагражаць паўгода арышту.

Ад расейскіх паліцыянтаў Веры атрымалася схавацца ў машыне з дыпляматычнымі нумарамі. Пашпарт ёй вярнулі.

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры Радзе Эўропы Дзьмітры Кулеба пацьвердзіў, што Вера Саўчанка сапраўды «абвешчаная ў фэдэральны вышук за абразу судьдзі ў Чачні (гэта калі там было судзілішча над Карпюк і Кліх), таму мы можам у бліжэйшыя дні або дамагчыся яе вяртаньня ў Украіну, або атрымаць свайго Асанжа на тэрыторыі ўласнага дыпляматычнага прадстаўніцтва». Ва Ўкраіну Вера Саўчанка вярталася пасля сустрэчы з Надзеяй ў турме Навачаркаску. Спробу свайго арышту Вера называе ціскам на сястру. «Верагодна, яны Надзю не жадаюць адпускаць і шукаюць дадатковыя рычагі ціску на яе. На нас ціснуць адзін адным», — кажа Вера Саўчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG