Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У небе чуецца жураўлiнае «прывiтаньне, прывiтаньне, прывiтаньне...» Выходжу на двор. Махаю iм рукою, адказваючы: «Я таксама рада бачыць вас iзноў!»

На вiнаграднiку ўладкавалiся дзьве незвычайныя птушачкi. Апярэньне яркае, прыгожае. Дзелавiта дзяўбуць леташнi вiнаград, натуральным шляхам ператвораны ў разынкi. Частка вiнаграду наўмысна пакiнутая на галiнках для птушак. Iм падабаецца гэты ласунак, а мне падабаецца за iмi назiраць.

З асалодай глыбока ўдыхаю сьвежы вясновы водар прыроды...

Як жа добра!!!

Вікторыя Грыніна


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG