Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 красавіка: вечар салідарнасьці з Пальчысам, Чысты чацьвер, дзень памяці Францішка Багушэвіча


Валянцін Варанішча, «Францішак Багушэвіч».

Валянцін Варанішча, «Францішак Багушэвіч».

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

Вечар салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, затрыманым у Расеі заснавальнікам інфармацыйнага рэсурсу 1863x.com, пройдзе ў офісе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3, пачатак а 18:30).

У Менску пройдуць суды над удзельнікамі Дня Волі Алесем Лагвінцом, Аляксеем Янукевічам і Мікалаем Казловым (суды Савецкага і Цэнтральнага раёнаў).

Стартуе Тыдзень даступнасьці — сэрыя мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю бар’ераў, якія перашкаджаюць жыць людзям з інваліднасьцю. Выставы і лекторыі пройдуць ня толькі ў Менску, але і Берасьці, Гомелі, Горадні, Бабруйску, Наваполацку, Полацку і Валожыне.

Сустрэча з чатырма аўтаркамі з Вышаградзкай чацьвёркі пройдзе ў лофце «Балкі». На працягу вечара перад публікай выступяць Юстына Баргельска (Польшча), Марыя Ільяшэнка (Чэхія), Катарына Куцбелава (Славакія) і Тымэа Пэнзэш (Вугоршчына). Мадэратар — Андрэй Хадановіч. (Менск, Чапаева, 3, пачатак у 19:00).

Вечарына памяці гісторыка Міколы Ермаловіча пройдзе ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску (пачатак а17-й).

У гісторыі

1918 — Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы. 1996 — пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Дзень перад тым яны былі інтэрнаваныя ў менскім СІЗО на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. У выніку моцнага руху салідарнасьці Сіўчыка вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе 17 траўня , а Юрыя Хадыку 21 траўня. Абодва моцна зьнясіленыя патрапілі ў шпіталь. Прызнаныя аднымі зь першых беларускіх палітвязьняў.

2014 — у Нацыянальным мастацкім музэі ў Кіеве адкрылася выстава «Кодэкс Міжгор’я», на якой людзям паказалі экспанаты з рэзыдэнцыі зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1859 — генэрал Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР. Ён стаў адным зь першых царскіх генэралаў-беларусаў, якія перайшлі на бок БНР.

1924 — Данатас Банёніс, літоўскі актор.

1953 — Валянціна Аксак, беларуская паэтка.

1956 — Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка. У гэты дзень памерлі:

1864 — Міхал Аскерка, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-1864.

1900 — Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864.

Ёсьць нагода

Чысты чацьвер у праваслаўных хрысьціян

Сусьветны дзень аховы працы

XS
SM
MD
LG