Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ рэзка асудзілі забарону Мэджліса крымскіх татараў


Забарону Мэджліса крымска-татарскага народу рэзка асудзіла памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Выступаючы ў сераду ў часе свайго візыту ў Кіеў, яна падкрэсьліла, што гэта абуральнае рашэньне парушае дэмакратычныя правы цэлай «гістарычнай супольнасьці».

ЭЗ назваў забарону Мэджліса крымска-татарскага народу сур’ёзнай атакай на правы крымскіх татараў і сьведчаньнем далейшага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў анэксаваным Расеяй Крыме. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешніх сувязяў.

«Неабходна без прамаруджаньня забясьпечыць поўнае захаваньне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і іншых абавязацельстваў у рамках міжнароднага права, у прыватнасьці ў дадзеным выпадку ў дачыненьні да абшчыны крымскіх татараў», — гаворыцца ў заяве.

У аўторак падкантрольны Расеі Вярхоўны суд Крыму прызнаў Мэджліс экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасьць на расейскай тэрыторыі. Такім чынам быў задаволены пазоў крымскага пракурора Натальлі Паклонскай, якая абвінаваціла Мэджліс ў антырасейскай дзейнасьці.

XS
SM
MD
LG