Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцэ-сьпікера Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірыну Герашчанку не хацелі пускаць у Беларусь


Ірына Герашчанка

Ірына Герашчанка

Улады Беларусі спрабавалі забараніць уезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, прадстаўніку Ўкраіны на менскіх перамовах Ірыне Герашчанцы.

«Мы былі ўчора глыбока абураныя, калі даведаліся, што беларуская ўлада прыняла рашэньне аб забароне Ірыне Герашчанцы на ўезд на тэрыторыю Беларусі зь меркаваньняў таго, што адпаведная забарона была ўведзена з боку Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў сёньня на брыфінгу намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Канстанцін Елісееў.

Сама Герашчанка паведаміла, што трапіла ў Беларусь «з прыгодамі».

«У Менску. З прыгодамі. Але пакуль хай дэталі маіх прыгод застануцца за кадрам», — напісала ў Фэйсбуку Ірына Герашчанка.

Сёньня ў Менску адбываецца чарговае пасяджэньне падгрупы па гуманітарных пытаньнях, якая дзейнічае ў межах кантактнай групы па Данбасе. Мяркуецца, што гаворка пойдзе пра вызваленьне абодвума бакамі палонных, а таксама асобаў, якія ўтрымліваюцца незаконна.

Ірына Герашчанка — прадстаўнік у падгрупе ад Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG