Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небясьпечная Сьвіслач


Андрэас Схэльфгаўт, «Канькабежцы на замерзлай рацэ»

Андрэас Схэльфгаўт, «Канькабежцы на замерзлай рацэ»

У маленстве я жыў у Менску на плошчы Перамогі. У нас, падшпаркаў, было хобі — «выратоўваць тапельцаў». Зімой людзі пракладалі сьцежкі па Сьвіслачы ад парку Купалы да супрацьлежнай набярэжнай. Увесну лёд падтаваў, хто там ішоў, аступаліся. Часьцей пасьпявалі адскочыць. А бывала — правальваліся. Мы клікалі дарослых ці падпаўзалі да «тапельцаў», падавалі свае курткі.

Аднойчы пад лёд праваліўся здаравяк. Побач нікога з дарослых. Папаўзьлі самі. Утраіх ледзьве справіліся. Пасьля адаграваліся каля батарэі ў пад’езьдзе. На здаравяку было фірмовае адзеньне, што ў савецкія часы было рэдкасьцю.

— Я марак, — сказаў ён. — У Канаду хадзіў. На пабыўцы... Акіяны прайшоў і ледзь не патануў у Сьвіслачы...

Серж Мінскевіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG