Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя забаронай Мэджлісу ў Крыме


Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар выказаў занепакоенасьць забаронай Мэджлісу крымскататарскага народа ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Паводле яго слоў, забарона Мэджлісу адмяняе тое невялікае прадстаўніцтва, якое засталося ў крымскіх татараў.

Раней у аўторак камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нільс Муйжніекс заклікаў адмяніць забарону на дзейнасьць Мэджлісу крымскататарскага народа, уведзеную 26 красавіка Вярхоўным судом анэксаванага Расеяй Крыму.

Падкантрольны Расеі Вярхоўны суд Крыму прыняў у аўторак станоўчае рашэньне па іску аб забароне дзейнасьці Мэджлісу на тэрыторыі паўвострава. Рашэньне можа быць абскарджанае на працягу месяца.

Адказчык па гэтай справе — першы намесьнік старшыні Мэджлісу крымскіх татараў Нарыман Джэлял заявіў, што сябры Мэджлісу будуць падаваць апэляцыю.

18 красавіка Мін’юст Расеі ўнёс Мэджліс крымскататарскага народа ў пералік грамадзкіх і рэлігійных аб’яднаньняў, дзейнасьць якіх у гэтай краіне спыненая «ў сувязі з ажыцьцяўленьнем iмi экстрэмісцкай дзейнасьці». Гэты крок асудзіла Ўкраіна, міжнародныя арганізацыі і праваабаронцы.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году пачаткам часовай акупацыі Крыму і Сэвастопаля Расеяй. 7 кастрычніка 2015 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў адпаведны закон. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў супраць Масквы. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG