Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяцыя Расеі аднавіла атакі на сілы сырыйскай апазыцыі


Наступствы паветранага ўдару ў паўночным прыгарадзе Алепа, 26 красавіка 2016 году
Наступствы паветранага ўдару ў паўночным прыгарадзе Алепа, 26 красавіка 2016 году

Амэрыканскія вайскоўцы заяўляюць пра аднаўленьне Расеяй паветранай кампаніі, аб’ектам якой зьяўляюцца сілы сырыйскай апазыцыі.

Расейская авіяцыя аднавіла бамбардзіроўкі сілаў, апазыцыйных ураду Башара Асада, паведаміла ў аўторак амэрыканская прэса са спасылкай на аднаго з амэрыканскіх камандуючых сіламі міжнароднай кааліцыі, якая вядзе паветраныя апэрацыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

«Мы сталі сьведкамі бамбаваньняў расейскімі сіламі тэрыторыяў ад Алепа да Пальміры, — заявіў намесьнік камандуючага сіламі кааліцыі генэрал Пітэр Герстэн. — Яны аднавілі апэрацыі ў гэтым рэгіёне».

Паветраныя ўдары таксама наносяцца па пазыцыях баевікоў, якія належаць да ўмеранай сырыйскай апазыцыі, якую падтрымліваюць Злучаныя Штаты. Амэрыканскі генэрал падкрэсьліў, што ЗША не каардынуюць свае дзеяньні з расейскімі вайскоўцамі. «Мы толькі назіраем за імі збоку. Гэтым і абмяжоўваецца наша ўзаемадзеяньне з расейцамі», — адзначыў Пітэр Герстэн.

Паводле дадзеных тэлекампаніі Foxnews, гэтыя паветраныя ўдары вядуцца ў парушэньне перамір’я паміж сырыйскімі ўрадавымі войскамі і сіламі кааліцыі, дасягнутага пад патранажам Расеі і ЗША. На мінулым тыдні падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Барак Абама заклікаў Уладзімера Пуціна аказаць ціск на сырыйскія ўлады з тым, каб яны спынілі паветраныя ўдары. Масква настойвае на тым, што аб’ектам расейскіх паветраных удараў зьяўляецца радыкальная групоўка «Фронт ан-Нусра», афіляваная з тэрарыстычнай сеткай аль-Кайда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG