Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь зноў у дзясятцы найгоршых краінаў што да свабоды слова


Узровень свабоды слова летась апусьціўся да самага нізкага ўзроўню за апошнія 12 гадоў. Такая выснова новага дакладу амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.

«Захады супраць свабоды прэсы былі найбольш моцнымі на Блізкім Усходзе і ў Турэччыне, дзе ўрады і групы баевікоў ціснулі на журналістаў і СМІ, каб тыя займалі пазыцыю «з намі ці супраць нас», гаворыцца ў дакладзе, абнародаваным сёньня ў Вашынгтоне.

У ім адзначаецца, што самым небясьпечным месцам ў сьвеце для журналістаў застаецца Сырыя, дзе летась былі забітыя прынамсі 14 журналістаў. Тры сырыйскія журналісты былі забітыя ў Турэччыне, па ўсёй верагоднасьці баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Дакумэнт таксама характарызуе Расею як «наватара сучаснай дзяржаўнай прапаганды», які зрабіў больш жорсткім інфармацыйны кантроль дома, а таксама актывізаваў намаганьні, каб маніпуляваць сродкамі масавай інфармацыі ў «геапалітычна значных» суседніх дзяржавах, такіх як Украіна, Малдова, краіны Балтыі і Цэнтральнай Азіі. Паводле аналітыка Freedom House Алены Агхелян, асабліва глябальны характар набыла прапаганда праз спадарожнікавы канал «Спутник».

У дакладзе даецца ацэнка свабоды СМІ ў 199 краінах і тэрыторыях. Беларусь заняла адно з апошніх месцаў 192-е. Пры тым Крым мае 195-е, Узбэкістан і Туркмэністан адпаведна 197-е і 198-е. Самы апошні радок займае Паўночная Карэя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG