Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ўнясе дадаткова 3 млн. эўра ў Фонд ядзернай бясьпекі


АЭС Фукусіма-1, 2011 год

АЭС Фукусіма-1, 2011 год

Пра гэта заявіў сёньня японскі саветнік-пасланьнік Такура Фору, выступаючы ў беларускім пасольстве ў Маскве.

«2016 год — знакавы для Японіі і Беларусі, — адзначыў дыплямат. -
Спаўняецца 30 гадоў катастрофы ў Чарнобылі і 5 гадоў аварыі на АЭС «Фукусіма-1». Фору паведаміў у гэтай сувязі, што «Японія вырашыла дадаткова ўнесьці 3 млн. эўра ў Фонд ядзернай бясьпекі». «Мы зможам абменьвацца вопытам у пераадоленьні катастроф, — сказаў Фору. — Мы не павінны забываць урокі трагедыі. Усе зацікаўленыя краіны — Японія, Беларусь, Расея, Украіна — павінны рабіць далейшыя крокі ў пераадоленьні наступстваў аварый».

Фонд ядзернай бясьпекі быў заснаваны пры МАГАТЭ ў 2002-м годзе. Яго бюджэт на добраахвотнай аснове папаўняюць краіны — сябры. Сродкі ў першую чаргу накіраваныя на выяўленьне і прадухіленьне ядзернага тэрарызму. Сярод буйных фундатараў Фонду — Эўразьвяз, ЗША, Брытанія ці Расея.

XS
SM
MD
LG