Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 красавіка : Гадавіна штурму Мірскага замку швэдамі


Мірскі замак

Мірскі замак

У Купалаўскім тэатры прэм’ерны паказ спэктаклю «Дзьве душы» паводле аповесьці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна (пачатак а19-й).

Культурна-асьветная акцыя памяці Кандрата Крапівы пройдзе ў галерэі Лябірынт Нацыянальнай бібліятэкі . Можна будзе пачуць жывы голас паэта, а таксама яго байкі ў выкананьні студэнтаў Акадэміі мастацтваў ( пачатак у 15:00). Нацыянальная бібліятэка плянуе таксама падпісаць дамову з уладальніцай правоў на спадчыну пісьменьніка Аленай Атраховіч пра выкарыстаньне твораў Крапівы ў электронным выглядзе.

Валянтэры «Офісу прасоўваньня ініцыятываў» абяцаюць расказаць, як цікава і эфэктыўна падарожнічаць па Беларусі. (Менск, Лагойскі тракт, 22А, корпус 2, офіс 812, пачатак а 19-й).

Выдавецтва «Папуры» праводзіць прэзэнтацыю сэрыі «Мая беларуская кніга» (музэй Максіма Багдановіча, пачатак у 18:30).

У гісторыі

1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.

1919 — польскія войскі занялі Горадню.

1945 — БССР прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.

1996 — у Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.

Чарнобыльскі шлях 1996 году ў Менску

Чарнобыльскі шлях 1996 году ў Менску


2011 — у Менску праходзілі суды над удзельнікамі «масавых непарадкаў» на Плошчы-2010, Андрэя Саньнікава дапыталі, Дзьмітрыя Бандарэнку прысудзілі да 2 гадоў калёніі.

У памяці

1584 — памёр Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1782 — нарадзіўся Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

1791 — нарадзіўся Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.

1878 — нарадзіўся Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.

1967 — памёр беларускі філёзаф Мікола Алексютовіч.

1998 — памёр беларускі гісторык Вітаўт Тумаш. Родам ён быў зь Вялейшчыны, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў газэту «Раніца» ў Бэрліне. Пасьля вайны апынуўся на эміграцыі і браў чынны ўдзел у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.

Міхаіл Пташук

Міхаіл Пташук


2002 — у аўтакатастрофе ў Маскве загінуў вядомы кінарэжысэр, народны артыст Беларусі Міхаіл Пташук.

2006 — памёр Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага нацыянальнага антысавецкага руху супраціву ў Савецкім Саюзе.

Цытата:

«Ай, каб не дарагоўля — памякчэў бы народ.»

Максім Гарэцкі, «Дзьве душы».

XS
SM
MD
LG