Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Чарнобыльскія праекты Эўракамісія выдзеліла каля 730 млн. эўра


©Shutterstock

©Shutterstock

Эўрапейскі Зьвяз быў і застаецца на перадавой міжнародных намаганьняў па пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Высокага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні, віцэ-прэзідэнта Эўрапейскай камісіі па Энэргетычным зьвязе Мараша Шэўчавіча, эўрапейскага камісара па Эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Ёганэса Гана і эўрапейскага камісара па міжнародным супрацоўніцтве і разьвіцьці Невэна Міміцы з нагоды 30-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы.

«Нават цяпер, калі прайшло 30 гадоў, людзі ва Ўкраіне, Беларусі ды іншых краінах змагаюцца з доўгатэрміновымі наступствамі катастрофы для здароўя і навакольнага асяродзьдзя. Чалавечае вымярэньне гэтай аварыі застаецца ў нашых думках», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў ЭЗ.

На праекты, зьвязаныя з Чарнобылем, Эўрапейская камісія дагэтуль выдзеліла каля 730 млн. эўра.

Эўрапейскі Зьвяз — найбуйнейшы ўкладальнік у міжнародныя фонды, якія адмініструе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЕБРР) з мэтай вываду атамнай станцыі з эксплюатацыі і забесьпячэньня экалягічнай бясьпекі гэтага абʼекта.

Напярэдадні Эўрапейская камісія заявіла пра дадатковую падтрымку для Рахунку ядзернай бясьпекі. ЭЗ і надалей будзе працаваць з Украінай, ЭБРР, краінамі Вялікай сямёркі (G7) ды іншымі міжнароднымі донарамі, каб пасьпяхова завяршыць гэтыя праекты.

XS
SM
MD
LG