Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Савіка Шустэра пазбавілі дазволу на працу ва Ўкраіне


Савік Шустэр

Савік Шустэр

У цэнтры занятасьці ў Кіеве гэта патлумачылі тым, што тэлевядучы, падаючы заяўку, не паказаў, што ў яго ёсьць судзімасьць.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Ўкраінская праўда» са спасылкай на Паўла Елізарава, партнэра Шустэра.

Выснову аб тым, што ў журналіста ёсьць судзімасьць, у цэнтры занятасьці зрабілі на падставе патрабаваньня фіскальнай службы Ўкраіны спагнаць з яго 13 мільёнаў грыўняў за падатковае парушэньне. Пры гэтым Елізараў назваў «абсурдам» тое, што ўкраінскія чыноўнікі палічылі судзімасьцю накладаньне штрафу.

Савік Шустэр — аўтар і вядучы штотыднёвага палітычнага ток-шоу «Шустэр Live» на канале 3S.tv. Ва Украіне журналіст працуе з 2005 года. У студзені стала вядома пра пачатак крымінальнай вытворчасьці па выніках падатковай праверкі ў яго кампаніі «Савік Шустэр Студыя».

Ня так лёгка будзе ад мяне пазбавіцца.


«Я думаю, выбар часу зусім не выпадковы. Перад Вялікаднем, перад травеньскімі сьвятамі ў людзей увага да тэлебачаньня не такая ўжо пільная, а калі ўсе вернуцца ў горад... Гэта значыць, разьлік быў зроблены такі», — сказаў Шустэр, дадаўшы, што яго тэлеканал 3s.tv будзе працаваць «без дазволу на працу».

У той жа час Шустэр заявіў, што нешта падобнае адбывалася зь ім, калі ён працаваў у Расеі:

«Я гэта ўжо праходзіў у Расеі, але там пазбавілі пасьведчаньня на права жыхарства, таму трэба было адразу зьяжджаць. Тут, па-першае, від на жыхарства застаўся, па-другое, ва Ўкраіне дзейнічае зусім іншае права для замежнікаў — я маю права знаходзіцца 90 дзён на тэрыторыі Ўкраіны ўсё роўна, потым выяжджаць і вяртацца. Так што ня так лёгка будзе ад мяне пазбавіцца», — сказаў ён.

XS
SM
MD
LG