Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле затрымалі выхадца з Чачні паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы забойстваў


Турэцкія праваахоўныя органы затрымалі ў Стамбуле Магарбі Ісаева. Яго падазраюць у падрыхтоўцы «забойства іншых чачэнцаў», паведамляюць «Коммерсант» і некаторыя іншыя сродкі масавай інфармацыі Расеі..

Ісаева затрымалі ў здымнай кватэры на ўскраіне Стамбулу. У яго канфіскавалі баявы пісталет.

«Гэтага хлопца высочвалі даўно, паколькі лічылася, што ён прыехаў у краіну з крымінальнымі мэтамі», — цытуе «Коммерсант» сваю крыніцу.

Суразмоўца «Коммерсанта» распавёў, што ніхто з тых чачэнцаў, якія даўно жывуць у Стамбуле чачэнцаў з затрыманым не быў знаёмы.

Паводле «Коммерсанта», праваахоўныя органы Турэччыны падазраюць, што Ісаеў зьвязаны зь іншымі арыштаванымі ў Стамбуле грамадзянамі Расеі — Юрыем Анісімавым і Аляксандрам Сьмірновым, якіх абвінавачваюць у датычнасьці да забойства ў лістападзе 2015 году Абдулвахіда Эдыльгерыева, адміністратара забароненага ў Расіі экстрэмісцкага сайту «Каўказ цэнтар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG