Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Там, дзе...


Глядзеў на захад, на сонца, якое чырвоным мячыкам ціха сядала на лес. І падалося мне, што гэта дзівосны дзіцячы спэктакль і ўсё ў ім так хораша-міла пастаўлена.

Асабліва цешылі вока дэкарацыі: чырвань на гарызонце, пунсовы мячык — аж рэжа вочы, лес, бы сапраўдны, і зязюліна «ку-ку» як фінал-разьвітаньне... Гледачы ўстаюць. Доўгія аплядысмэнты, воклічы, сьлёзы ўзрушэньня.

Ды нечакана працінае думка: там, акурат дзе сонца сядае на лес, за кілямэтрамі беларускай раўніны, палёў-лугоў-пералескаў будуецца атамная электрастанцыя. З кожным днём усё больш выразная і праўдзівая сваімі жахлівымі сылюэтамі. Быццам зьдзімаецца сонечны мячык... апускаецца ў цемру лес...

...і зязюля ня скажа, колькі нам жыць.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG