Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лешак Бальцаровіч камплектуе каманду стратэгічных дарадцаў для Ўкраіны


Былы віцэ-прэм’ер і міністар Фінансаў Польшчы Лешак Бальцаровіч уключыў у групу стратэгічных дарадцаў Украіны былога міністра ўнутраных справаў Польшчы Ежы Мілера і былога дэпутата польскага Сэйму Міраслава Чэха. Пра гэта сёньня паведамілі польскія СМІ.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назначыў Лешака Бальцаровіча, архітэктара эканамічных рэформаў у Польшчы ў пачатку 1990-х, сваім прадстаўніком у Кабінэце міністраў Украіны, які нядаўна ўзначаліў Уладзімір Гройсман.

Як паведамляюць афіцыйныя ўкраінскія крыніцы, стварэньне Кіевам групы стратэгічных дарадцаў для падтрымкі рэформаў ва Ўкраіне было ўзгодненае з Эўразьвязам.

Акрамя Бальцаровіча, якога прапанаваў Парашэнка, у групу ўвайшоў, па рэкамэндацыі Гройсмана, былы віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Славаччыны Іван Міклаш.

Бальцаровіч і Міклаш лічацца найбольш пасьпяховымі эканамічнымі рэфарматарамі ў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе ў посткамуністычны пэрыяд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG