Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нью-Ёрку беларусы адзначылі гадавіну Чарнобылю


Удзельнікі імпрэзы.

Удзельнікі імпрэзы.

24 красавіка ў Грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адзначылі 30-ці годзьдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Імпрэзу ладзіла моладзь Бруклінскага аддзела БАЗА.

Ад пачатку паседжаньня Сяржук Касьцюк, Натальля Федарэнка, Вольга Талатынік і Сьвятлана Казачок зачыталі споведзі людзей, для якіх Чарнобыль стаў асабістай трагедыяй. Гісторыі былі ўзятыя з кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».

Пасьля чытаньня «галасоў Чарнобылю» з дакладам пра ролю Беларускага Народнага Фронту ў выкрыцьці праўды пра Чарнобыльскую трагедыю выступіла старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА Тацяна Красоўская.

Натальля Федарэнка распавялі пра палітыку замоўчваньня савецкай улады і больш падрабязна распавяла пра вялікую працу, якую правёў БНФ па ацэнцы дзейнасьці чыноўнікаў, вінаватых ва ўтойваньні інфармацыі.

Выступае Натальля Федарэнка

Выступае Натальля Федарэнка

Вольга Талатынік прааналізавала сацыяльныя наступствы трагедыі для насельніцтва Беларусі.

Сьвятлана Казачок распавяла пра зьмены ў здароўі беларусаў за апошнія 30 год і пра тое, якія яшчэ пагаршэньні чакаюцца ў кароткім будучым.

Найбольш дыскусійным было выступленьне Сяргея Касьцюка, які распавёў пра будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Апошнім выступоўцам была Ганна Сурмач, якая расказала пра гуманітарную дапамогу беларусам з замежжа, а таксама пра тое, які сьлед Чарнобыль пакінуў у яе асабістым жыцьці.

XS
SM
MD
LG