Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: дзяржаўным кампаніям дазволілі засакрэчваць дадзеныя гадавых справаздач


Прэзыдэнт "Раснафты" Ігар Сечын і кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер на пленарным пасяджэньні ў рамках адкрыцця Ўсходняга эканамічнага форуму.

Прэзыдэнт "Раснафты" Ігар Сечын і кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер на пленарным пасяджэньні ў рамках адкрыцця Ўсходняга эканамічнага форуму.

Яны змогуць хаваць, у тым ліку, і зьвесткі пра эфэктыўнасьць кіраўніцтва.

Міністэрства эканамічнага разьвіцьця прапанавала дзяржаўным кампаніям самім вырашаць, якую інфармацыю раскрываць ў гадавой справаздачнасьці, а якую лічыць камэрцыйнай таямніцай і пакідаць сакрэтнай. Новыя правілы ўводзяцца ў адказ на запыт «Раснафты», перадае РБК са спасылкай на ліст намесьніка кіраўніка ведамства Мікалая Падгузава.

У канцы лютага топ-мэнэджэр «Раснафты» папрасіла міністэрства выключыць са сьпісу абавязковай да публікацыі інфармацыю, якая складае камэрцыйную таямніцу, і зраўняць у правах дзяржаўныя кампаніі і прыватныя арганізацыі. У кіраўніцтве «Раснафты» заявілі, што павышаныя патрабаваньні да справаздачнасьці ставяць дзяржаўныя прадпрыемствы ў няроўны ўмовы.

Правілы справаздачнасьці для дзяржаўных кампаній ўсталяваў у 2010 годзе Ўладзімір Пуцін, тады ён займала пасаду кіраўніка ўраду. У рэкамэндацыях гаворыцца, што кампаніі зь дзяржаўным удзелам павінны раскрываць ключавыя паказчыкі эфэктыўнасьці мэнэджмэнту, інфармацыю аб інвэстыцыйнай праграме і продажы няпрофільных актываў.

Топ-мэнэджэр «Раснафты» напісала, што кампанія ня хоча раскрываць мэты сваёй доўгатэрміновай праграмы разьвіцьця і дадзеныя аб продажы няпрофільных актываў. Акрамя таго, «Раснафта» хацела б засакрэціць выдаткі на інвэстыцыйныя праекты і дадзеныя аб укладаньнях з прыбытковасьцю больш за 10% гадавых.

Намесьнік кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Падгузаў адказаў, што дзяржаўная кампанія павінна самастойна вызначаць інфармацыю для раскрыцьця ў гадавых справаздачах, а рашэньне аб засакрэчваньні павінна грунтавацца на прынцыпах «разумнасьці і добрасумленнасьці».

Але ў Цэнтральным банку Расеі падкрэсьлілі, што дзяржаўныя кампаніі ўсё роўна павінны выконваць агульныя патрабаваньні заканадаўства і ЦБ да гадавых справаздачаў акцыянэрных таварыстваў, як прыватных, так і зь дзяржаўным удзелам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG