Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хутарская гасьціннасьць


Пэдэр Сэвэрын Кроер, «Сьвята мастакоў у Скагене» (1888)
Пэдэр Сэвэрын Кроер, «Сьвята мастакоў у Скагене» (1888)

1986 год, блізка Гальшанаў. Фальклорная экспедыцыя.

— Ды родненькія, ды калі ласачка!.. Франачак!.. — гаспадыня хутара совае грошы ўнуку. — Ходзь да крамы, а я засьпяваю!..

Неўзабаве мы, шчасьлівыя і падпітыя, слухаем аўтэнтыку:

Агні гараць ціхенькія

А дымяць галубенькія!..

А цэдзяць у нас празь сітачка,

А гоняць акавітачку!..

На стале — відавочна не «акавітачка», а паскудная «Московская водка» і «Столичная колбаса», прынесеныя Франачакам. Але з сенцаў чароўна тхне беларускай кулінарнай казкай: настоянкі, паляндвіцы, кумпякі...

Нас гэтым чамусь не частуюць.

— Свойскае ніц не каштуе, — тлумачыць Франачак. — Госьцям тутай падаюць толькі «крамнае», за што грошы вытрачаюць... Каб ня думалі, што нам грошай шкода!..

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG