Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск і Вашынгтон гатовыя абмяркоўваць узаемнае вяртаньне амбасадараў


Падчас цырымоніі адкрыцьця памятнай дошкі амэрыканскай супрацоўніцы ААН Рут Уолер у менскай школе № 130: (зьлева направа) Уладзімер Макей, Скот Роланд і Гэлен Кларк

Падчас цырымоніі адкрыцьця памятнай дошкі амэрыканскай супрацоўніцы ААН Рут Уолер у менскай школе № 130: (зьлева направа) Уладзімер Макей, Скот Роланд і Гэлен Кларк

Беларусь і ЗША гатовыя да поўнай нармалізацыі двухбаковых адносінаў, заявіў журналістам міністар замежных спраў Уладзімер Макей 25 красавіка падчас цырымоніі адкрыцьця памятнай дошкі амэрыканскай супрацоўніцы ААН Рут Уолер у менскай сярэдняй школе № 130.

«Мы павінны глядзець адзін на аднаго не праз зброевыя прыцэлы, а павінны размаўляць, мець адкрыты дыялёг. Так, дыялёг можа быць цяжкім, але мы павінны шукаць кампрамісныя рашэньні тых складаных пытаньняў, якія здаюцца непераадольнымі».

Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

На думку Макея, Беларусь і ЗША цяпер якраз знаходзяцца на этапе «паступальнага пашырэньня пазытыўнай атмасфэры ў адносінах».

«Я перакананы, што гэта працягнецца. У абодвух бакоў ёсьць гатоўнасьць да поўнай нармалізацыі нашых адносінаў. Мы маленькая краіна, і мы разумеем, якую ролю граюць ЗША ў сьвеце», — заявіў Макей.

У сваю чаргу часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, адказваючы на пытаньне пра магчымасьць вяртаньня ў Менск амбасадара ЗША, адзначыў:

Скот Роланд

Скот Роланд

«Гэта, вядома, было б вельмі добрым крокам наперад. Я спадзяюся, што ў гэтым годзе гэта можа быць тэмай для абмеркаваньняў зь Міністэрствам замежных спраў Беларусі».

У адказ на гэта Макей сказаў:

«Я магу вам прадаць маленькі сакрэт: на адной з апошніх сустрэч з нашымі амэрыканскімі партнэрамі наш прэзыдэнт сказаў спадару Роланду: „Дык давайце мы вас прызначым амбасадарам!“ На жаль, гэта залежыць не ад нас, але мы працуем над тым, каб у бліжэйшай будучыні мы мелі магчымасьць для паўнавартаснага, поўнафарматнага дыялёгу на ўзроўні амбасадаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG