Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Турэччыны затрымала галяндзкую журналістку пасьля крытыкі Эрдагана


Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган

Вядомую галяндзкую журналістку турэцкага паходжаньня Эбру Умар затрымала паліцыя Турэччыны праз тыдзень пасьля таго, як яна раскрытыкавала прэзыдэнта Реджэпа Таіпа Эрдагана ў прэсе і на старонцы ў Twitter.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў 24 красавіка заявіў, што службовыя асобы знаходзяцца «ў кантакце» з Эбру Умара, якая сама паведаміла ў сацыяльных сетках пра сваё затрыманьне ў ноч на нядзелю ў яе доме ў курортным турэцкім горадзе Кушадасы.

45-гадовая журналістка Эбру Умар нядаўна напісала артыкул з крытыкай Эрдагана ў штодзённай нідэрляндзкай газэце Metro. Некаторыя ўрыўкі з артыкулу яна разьмясьціла таксама на сваёй Twitter-старонцы. Выданьне паведамляла, што пасьля публікацыі жанчыну выклікалі на допыт з нагоды паведамленьняў.

Таксама ў красавіку Эрдаган зьвярнуўся да пракурораў Нямеччыны з-за выказваньняў камэдыянта Яна Боэмэрмана, які высьмеяў турэцкага лідэра ў сатырычным вершы на нямецкім тэлебачаньні. Турэцкі ўрад назваў верш непрымальным, а нямецкія калегі адказалі, што свабода слова і мастацкага выказваньня не зьяўляецца прадметам перамоваў паміж краінамі. У той жа час пракуроры пачалі па гэтым факце расьсьледаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG