Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША крэміравалі цела сьпевака Прынца, які памёр у чацьвер


Цела папулярнага сьпевака Прынца, які памёр у чацьвер, крэміравана. Цырымонія пахаваньня будзе праведзена ў прыватнай абстаноўцы. Пра гэта паведаміла прадстаўніца музыканта Івэта Ноэль-Шуры, перадае «Асашыэйтэд прэс».

Да крэмацыі было праведзена ўскрыцьцё. Як паведаміў Джым Олсан, шэрыф акругі Карвер (штат Мінэсота), на тэрыторыі якога знаходзіцца дом Прынца, вынікі экспэртызы будуць вядомыя «празь некалькі тыдняў». Пры гэтым ён удакладніў, што на дадзены момант няма ніякіх прыкмет, якія паказваюць на тое, што Прынц наклаў на сябе рукі.

У доме выканаўцы ў прыгарадзе Мінеапаліса сабраліся яго сваякі і былыя ўдзельнікі яго групы. Агароджа дому стала месцам пакланеньня амэрыканцаў. Яны тысячамі прыходзяць да плота, які ператварыўся ў алтар з кветак, памятных запісак, малюнкаў, гітар, рознакаляровых шарыкаў.

Прынц набыў сусьветную вядомасьць пасьля выхаду яго альбому пад назвай «1999» ў 1982 годзе. Калі сьпявак знаходзіўся на піку славы, лічылася, што па папулярнасьці ў ЗША ён саступае толькі Майклу Джэксану.

XS
SM
MD
LG