Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія навукоўцы ўпэўненыя, што ведаюць, дзе нацысты маглі схаваць бурштынавы пакой


На думку дасьледчыкаў, пакой можа знаходзіцца на тэрыторыі Вармінска-Мазурскага ваяводзтва на поўначы Польшчы. Пра гэта паведамляе сайт радыёстанцыі «Эхо Москвы» са спасылкай на брытанскую газэту Daily Mail.

Паводле «Эхо Морсквы», полськія навукоўцы распавялі, што на працягу доўгага часу вывучалі мясцовасьць з дапамогай геарадара і высьветлілі, што пад зямлёй разьмяшчаецца таямнічае замуравалі памяшканьне. Гэта, на думку навукоўцаў, і ёсьць Бурштынавы пакой.

Знакаміты шэдэўр мастацтва XVIII стагодзьдзя бясьследна зьнік падчас Другой сусьветнай вайны. Яго пошукі вядуцца доўгія дзесяцігодзьдзі і ня раз ужо розныя дасьледчыкі заяўлялі, што знайшлі яго.

Бурштынавы пакой быў створаны нямецкімі майстрамі для прускага караля Фрыдрыха I, а затым падораны Пятру I. Цяпер у Санкт-Пецярбургу створана дакладная копія пакою.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG