Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі праходзяць датэрміновыя выбары. Шэшаль можа вярнуцца ў парлямэнт


Адным з галоўных вынікаў выбараў можа стаць вяртаньне ў парлямэнт Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшаля.

Пазачарговыя парлямэнцкія выбары праходзяць сёньня ў Сэрбіі без сур’ёзных парушэньняў і інцыдэнтаў. Як паведамляе Рэспубліканская выбарчая камісія, паводле стану на 10 гадзін раніцы прагаласавалі каля 9 адсоткаў выбаршчыкаў. Участкі адкрыты з 7 да 20 гадзін па мясцовым часе. Правам голасу валодаюць больш за 6,7 мільёна грамадзян.

Акрамя парлямэнцкіх выбараў сёньня ў Сэрбіі таксама праходзіць галасаваньне ў краёвыя і мясцовыя органы ўлады, перадае карэспандэнт Радыё Свабода на Балканах Юлія Пятроўская.

У сэрбскім парлямэнце 250 месцаў, і барацьбу за іх вядуць 20 партый і кааліцый. Агулам зарэгістравана 3270 кандыдатаў. Паводле сацыялягічных апытаньняў, лідэрам палітычнай сцэны па-ранейшаму зьяўляецца кіруючая Сэрбская прагрэсіўная партыя прэм’ер-міністра Аляксандра Вучыча, які выступае за паскораную інтэграцыю Сэрбіі ў Эўрапейскі Зьвяз пры захаваньні партнэрскіх дачыненьняў з Расеяй. Партыя Вучыча можа набраць каля 50 адсоткаў галасоў. Апазыцыйныя партыі дэмакратычнага кшталту, якія ня здолелі аб’яднацца, могуць разьлічваць на 10-15 адсоткаў галасоў.

Галасуе Аляксандар Вучыч.
Галасуе Аляксандар Вучыч.

У той жа час прагназуецца ўзмацненьне пазыцый нацыяналістычных сіл, якія патрабуюць спыніць перамовы з Эўразьвязам і пераарыентавацца на Расею.

Адным з галоўных вынікаў выбараў можа стаць вяртаньне ў парлямэнт Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслава Шешаля, які нядаўна быў вызвалены Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі ад абвінавачваньняў у ваенных злачынствах падчас канфліктаў на Балканах у 90-я гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG