Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кішынёве тысячы людзей удзельнічаюць у пратэстнай акцыі


Сёньня на вуліцах сталіцы Малдовы.

Сёньня на вуліцах сталіцы Малдовы.

Акцыю пратэсту арганізавала Грамадзянская плятформа «Годнасьць і справядлівасьць».

У Кішынёве праходзіць мітынг з патрабаваньнем адстаўкі ўраду, роспуску парлямэнту і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў адначасова з выбарамі прэзыдэнта, прызначанымі на 30 кастрычніка. Мітынгоўцы скандуюць «Выбары!», «Далоў мафію!», «Далоў ўрад!».

Паводле інфармацыі паліцыі, у акцыі бяруць удзел 7-8 тысяч чалавек, арганізатары заяўляюць, што на мітынг выйшлі дзясяткі тысяч.

Як паведамляе «Інтэрфакс», рух праз цэнтар малдаўскай сталіцы цалкам заблякаваны. Прыкладна за гадзіну да пачатку мітынгу праз цэнтар Кішынёву перастаў хадзіць грамадзкі транспарт.

Паводле дадзеных арганізатараў пратэсту, тысячы маніфэстантаў былі заблякаваныя паліцыяй на ўездах у Кішынёў. Адзначаецца, што ў нядзелю без тлумачэньня прычын з многіх раёнаў былі адмененыя рэйсавыя аўтобусы і маршрутныя таксі на Кішынёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG