Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў 2016 годзе ў сьвеце ўжо памерла столькі вядомых людзей?


У гэтым няма нічога незвычайнага, лічыць рэдактар нэкралёгаў BBC.

Першая палова 2016 году запомнілася незвычайна вялікай колькасьцю сьмерцяў вядомых людзей: Прынс, Дэвід Боўі, Умбэрта Эка, Алан Рыкман і дзесяткі іншых памерлі за няпоўныя паўгода.

Рэдактар нэкралёгаў брытанскага мэдыягіганта BBC Нік Сэрпэл пацьвярджае: колькасьць сьмерцяў вядомых людзей ў 2016 годзе — фэнамэнальна высокая.

Калі ў 2016 з 1 студзеня па 31 сакавіка BBC апублікавала 24 падрыхтаваныя нэкралёгі, то год таму за той жа пэрыяд іх было ўсяго 12, а ў 2002 — толькі 5.

Сэрпэл лічыць, што гэты рост заканамерны.

Многія нябожчыкі-зоркі належалі да старога пакаленьня «бэбі-бумэраў» (людзі народжаныя пасьля Другой сусьветнай вайны — з 1946 па 1964 гады), якое працягвае старэць і натуральным чынам скарачацца.

«У 10 найбліжэйшых гадоў людзі гэтага пакаленьня будуць набліжацца да 80, так што тэндэнцыя працягнецца. І гэта ня лічачы нечаканасьцяў, калі паміраюць тыя, хто не павінен быў бы», — сказаў Сэрпэл.

Ён дадае, што дзякуючы сацыяльным сеткам больш людзей здабылі вядомасьць — вырас і лік нэкралёгаў.

Так ці іначай, але ў 2016-м штогадовая паўгадзінная перадача Ніка Сэрпэла з аглядам нэкралёгаў будзе павялічана ўдвая.

XS
SM
MD
LG