Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель наведала лягер мігрантаў у Турэччыне


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнік турэцкага ўраду Ахмэт Давутаглу.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнік турэцкага ўраду Ахмэт Давутаглу.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і высокапастаўленыя прадстаўнікі ЭЗ прыбылі ў Турэччыну для наведваньня лягеру ўцекачоў Нізіп ў раёне турэцка-сырыйскай мяжы і азнаямленьня з умовамі знаходжаньня мігрантаў.

Паездка адбываецца на фоне крытыкаванай дамовы паміж ЭЗ і Турэччынай, паводле якой ўцекачы, якія дасягнулі Грэцыі, перадаюцца назад уладам Турэччыны — калі не маюць пераканаўчых прычынаў прасіць прытулку ў Эўропе.

Разам з Мэркель у паездцы ўдзельнічаюць старшыня ЭЗ Дональд Туск і намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі Франц Цімерманс. Эўрапейскіх палітыкаў у паездцы па Турэччыне суправаджае кіраўнік турэцкага ўраду Ахмэт Давутаглу.

Праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што дамова паміж Анкарой і Брусэлем парушае нормы гуманізму, а Турэччына не зьяўляецца бясьпечным месцам, куды можна вяртаць людзей.

Турэччына раней заяўляла, што дамова можа апынуцца недзеяздольнай, калі ў ЭЗ ня пойдуць насустрач Анкары і не ўсталююць для грамадзянаў Турэччыны рэжым бязьвізавых паездак у эўрапейскія краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG