Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 красавіка: Міжнародная канферэнцыя «Чарнобыль +30», 80 год з дня народзінаў перакладчыцы Веры Рыч


Надмагільны помнік Веры Рыч на Казацкіх могілках у Каневе (Украіна). 2011 г.

Надмагільны помнік Веры Рыч на Казацкіх могілках у Каневе (Украіна). 2011 г.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша

Менск. Міжнародная канфэрэнцыя «Чарнобыль +30». Сярод удзельнікаў — расейскі акадэмік Аляксей Яблакаў, прадстаўнік Greenpeace Рашыд Алімаў, навукоўцы і грамадзкія дзеячы з Беларусі, Украіны, Францыі, Нямеччыны. Швэцыі ды іншых краінаў. Гатэль «Манастырскі» (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6). Пачатак а 10-ай.

Менск. «Жывая бібліятэка». Шчырыя размовы і цікавыя гісторыі. «Жывая бібліятэка» — — гэта мэтад разбурэньня стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытаньні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць зь цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду. «Хто такі Джон Голт?», вуліца Шорная, 20, пачатак у 17-ай.

Горадня. Прэм’ерны спэктакль «Мама Му ў басэйне» паводле кніжкі швэдзкай пісьменьніцы Юі Вісландэ. Грэка-каталіцкая парафія, вул. Нараднічанская, 32-а. Пачатак 11.30.

Нью-Ёрк. Мерапрыемства, прысьвечанае 30-ай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Грамадзкая заля царквы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave.,Brooklyn, NY 11217), пачатак 13.00.

У гісторыі

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закупку кніг.

1889 — нарадзіўся Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900 — нарадзіўся Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1915 — турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915-1923.

1936 — нарадзілася Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

1944 — нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

1977 — нарадзіўся Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.
У памяці

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

Цытата

«Ніводная цывілізацыя не загінула ад голаду. Гінулі ад упадку культуры і маралі. Ня бойцеся, калі ня будзе хлеба, бойцеся, калі ня будзе мовы. Бо не эканомікай жыве народ. Народ жыве духам. Народ жыве верай. Народ жыве сэрцам.. І калі яно б’ецца за Бацькаўшчыну, ніякія сілы не перамогуць нас».


Зянон Пазьняк, 1996 год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG