Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага


Так выглядаў крыж у памяць Вацлава Ластоўскага 15 лістапада 2015 году ў майстэрні.

Так выглядаў крыж у памяць Вацлава Ластоўскага 15 лістапада 2015 году ў майстэрні.


Афіцыйнае адкрыцьцё мэмарыялу 29 красавіка, пра гэта паведамляе партал «Гістрарычная праўда».

Сёлета ў лютым падчас традыцыйнай акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій скульптар Алесь Цыркуноў паведаміў, што неўзабаве ў Курапатах паўстане крыж у памяць вядомага грамадзкага і палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага.

Ініцыятары ўсталяваньня крыжа — сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Праект стварыў мастак Алесь Цыркуноў, а сам крыж вырабіў разьбяр Юрась Камандзірчык. Крыж — дубовы, з разьблёнымі выявамі Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста ды іншымі.
Старшыня камітэту па стварэньні грамадзкай арганізацыі «Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага» Віктар Яўмененка раней распавёў Свабодзе, што ідэя паставіць крыж ужо даўняя:

"Такая думка была ўжо даўно, і вось Алесь Цыркуноў распрацаваў праект і прапанаваў яго. Мы зь сябрамі нашага таварыства гэта падтрымалі, сабралі грошы, каб набыць усе матэрыялы, каб заплаціць майстру».

У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота з сайту http://www.istpravda.ru/

У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота з сайту http://www.istpravda.ru/



Сродкі на крыж у асноўным ахвяравалі сябры таварыства.
Яўмененка лічыць Вацлава Ластоўскага адным з айцоў-заснавальнікаў беларускай нацыі:

«Гэта чалавек, які ня толькі стаіць каля вытокаў нашай дзяржаўнасьці (а я лічу, што беларуская дзяржаўнасьць адлічваецца ад БНР), але чалавек, які шмат зрабіў для беларускай культуры і ў першую чаргу для беларускай гісторыі. Ён варты таго, каб яго прапагандавалі, каб яго шырока ведалі і шанавалі», — упэўнены ён.

XS
SM
MD
LG