Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны пратэстуе супраць візыту нямецкіх палітыкаў у Крым


Эканамічны форум у Ялце.
Эканамічны форум у Ялце.

МЗС Украіны выказаў Нямеччыне пратэст з-за візыту нямецкіх палітыкаў у Крым.

Пра гэта ў Твітэры напісаў амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік. Назваўшы паездку «нелегальнай», ён заклікаў Бэрлін ўстрымацца ад такіх крокаў у далейшым.


14 красавіка ў анэксаваны Расеяй Крым прыбыла замежная дэлегацыя, у складзе якой быў старшыня моладзевага крыла нацыяналістычнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Маркус Фрамеер і дэпутат Эўрапарлямэнту ад гэтай жа партыі Маркус Прэтцэль. У дэлегацыю ўваходзілі таксама некалькі парлямэнтарыяў з іншых краінаў ЭЗ. Усе яны прынялі ўдзел у Ялцінскім эканамічным форуме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG