Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Transparency International западозрыла Рагозіна ў куплі кватэры праз афшор


З дапамогай гэтай зьдзелкі чыноўнік мог недаплаціць 37 млн расейскіх ​​рублёў падаткаў.

Расейскі цэнтар Transparency International апублікаваў другую частку расьсьледаваньня, прысьвечаную куплі віцэ-прэм’ерам ураду РФ Дзьмітрыем Рагозіным кватэры коштам каля 500 млн расейскіх рублёў.

Як гаворыцца ў матэрыялах расьсьледаваньня, для зьдзяйсьненьня зьдзелкі чыноўнік выкарыстаў афшоры, якія належаць яго блізкім. Занізіўшы цану, Рагозін пазьбег выплаты падаткаў на суму каля 37 млн рублёў.

У Transparency International прыйшлі да высновы, што кватэра на Старавалынскай вуліцы ў Маскве, якой валодае сям’я Рагозіна, належала афшору Minimal Technology Ltd, зарэгістраванаму ў Вялікабрытаніі. Гэтая кампанія належала бізнэсоўцу Піцеру Левіну, які быў жанаты на сястры жонкі Рагозіна Надзеі Серабраковай.

Пазьней права ўласнасьці на кватэру перайшло да Ліві Ісаева. Аўтары расьсьледаваньня прыходзяць да высновы, што гэты чалавек выступаў як пасрэднік ў пагадненьні, так як Рагозін быў зацікаўлены ў прыватызацыі дзяржаўнай кватэры: ён павінен быў паказаць, што не валодае іншай нерухомасьцю, і, такім чынам, мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў.

Пасьля таго, як Рагозін прыватызаваў атрыманую ад дзяржавы кватэру, пачалася працэдура перадачы правоў уласнасьці жыльля ад афшора да «пасярэдніка» Ліві Ісаева.

Калі б Ісаеў быў рэальным уласьнікам кватэры, то ён бы страціў на гэтым пагадненьні каля 225 млн рублёў, лічаць у Transparency International. Прычым нават наўпроставая зьдзелка пры куплі кватэры за 285 млн рублёў абышлася б сям’і Рагозіна ў 37 млн рублёў падаткаў. А схема з абменам дазволіла або істотна скараціць гэтую суму, або зусім не плаціць дзяржаве.

У схеме прысутнічае другая кватэра ў тым жа доме, таксама перададзеная ад афшора «пасярэдніку» Ісаеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG