Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Расею адмяніць забарону Мэджлісу крымскіх татар


Джон Кірбі

Джон Кірбі

У Крамлі ў адказ заявілі, што забарона Мэджлісу — «унутраная справа Расейскай Фэдэрацыі».

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў улады Расеі перагледзець рашэньне аб забароне Мэджлісу крымскататарскага народу. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Джон Кірбі.

«Мэджліс доўгі час быў прадстаўнічым органам крымскататарскага насельніцтва, якое гістарычна сутыкалася з нападкамі. Таксама ён быў важным незалежным голасам ў захаваньні культуры і абароны ад дыскрымінацыі.», — гаворыцца ў заяве Кірбі.

На сайце Дэпартамэнту таксама сказана, што расейскія законы, з пункту гледжаньня, ня маюць сілы ў Крыме, які ЗША лічаць ўкраінскай тэрыторыяй.

Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у адказ заявіў, што пытаньне аб забароне дзейнасьці Мэджлісу крымскіх татараў зьяўляецца ўнутрырасейскім, і Расея ня будзе прыслухоўвацца да «рэкамэндацый» звонку:

«Гэта пытаньне, якое тычыцца расейскай юрысдыкцыі, і таму ў дадзеным выпадку мы ня лічым магчымым і неабходным прыслухоўвацца да меркаваньня іншых краін», — сказаў Пяскоў у пятніцу. — «Гэта ўнутраная справа Расейскай Фэдэрацыі».

13 красавіка пракурор падкантрольнага Расеі Крыму прыпыніла дзейнасьць Мэджлісу крымскіх татараў.

18 красавіка Мінюст Расеі ўнёс Мэджліс крымскататарскага народу ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый і забараніў яго дзейнасьць.

Крымскія татары былі галоўнымі супернікамі анэксіі Крыма ў 2014 годзе і ўжо амаль два гады падвяргаюцца перасьледу з боку новых уладаў паўвострава.

Крымскататарскі тэлеканал ATR быў зачынены, шматлікім рэлігійным і грамадзкім арганізацыям крымскіх татараў было адмоўлена ў перарэгістрацыі па расейскіх законах (гэта азначае, што яны ня могуць весьці ніякай гаспадарчай дзейнасьці і ня могуць валодаць маёмасьцю).

Лідэрам Мэджлісу Рэфату Чубараву і Мустафу Джемілеву забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі і Крыму, а супраць іх саміх распачатыя крымінальныя справы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG