Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем'і палітыкаў: як зь іх дапамогай зьбіраюцца галасы?


Муж ці жонка, дзеці палітыкаў часта становяцца больш папулярныя, чыя яны самі. Як кандыдаты ў прэзыдэнты выкарыстоўваюць сям’ю ў сваіх кампаніях?

Сям’ю дзеючага прэзыдэнта ЗША некаторыя называюць «часовай каралеўскай сям’ёй», і гэтую сям’ю Амэрыка выбірае доўга і адказна. У сучаснай гісторыі краіны няма прэзыдэнта бяз жонкі і дзяцей. Абама, Буш старэйшы і малодшы, Клінтан, Рэйган, Картэр, Форд, Ніксан, Джонсан, Кэнэдзі, Эйзэнхаўэр — усе яны ня толькі прэзыдэнты, але і мужы і бацькі. Вобраз прэзыдэнта-сем’яніна замацаваўся ў сьвядомасьці амэрыканцаў і стаў адным з галоўных крытэраў пры выбары прэзыдэнта.

У цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі дзеці кандыдатаў таксама ў цэнтры ўвагі, але ў рознай ступені. Бэрні Сандэрс і Джон Кейсік пра сваіх дзяцей распавядаюць толькі на афіцыйных сайтах, на перадвыбарных мерапрыемствах яны зьяўляюцца рэдка. Затое Кэралайн і Катрын Круз, Чэлсі Клінтан, Іванка, Эрык і Дональд Трамп-мал. актыўна здымаюцца ў перадвыбарных роліках, выступаюць у прэсе і на перадвыбарных мерапрыемствах.

Рэспубліканскага кандыдата Тэда Круза нядаўна моцна крытыкавалі за тое, што ён задзейнічаў сваіх дзяцей у перадвыбарных відэароліках. На відэа Круз чытае дзецям казку пра шкоду, нанесеным Obamacare — рэформай сыстэмы аховы здароўя.

Ужо дарослым дзецям Дональда Трампа і Хілары Клінтан таксама даводзіцца адказваць за бацькоў. Іванка Трамп, маці дваіх дзяцей і пасьпяховая прадпрымальніца, «зьмякчае» імідж бацькі, якога многія ўспрымаюць як жанчынаненавісьніка. Падобную ролю выконвае і Чэлсі Клінтан. Яе маці Хілары шмат хто называе халодным і прагматычным палітыкам. Але ў прэзыдэнцкай гонцы сэнатар і былы дзяржсакратар неаднаразова выступала перад выбаршчыкамі ў ролі мамы і бабулі.

XS
SM
MD
LG