Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беспредел» як бясчынства


Эдуард Дэба-Пансан, «Аднае раніцы перад брамай Люўру» (1880)

Эдуард Дэба-Пансан, «Аднае раніцы перад брамай Люўру» (1880)

Панятак, які ўсё часьцей даводзіцца ўжываць — «беспредел», «ментовский беспредел» — па беларуску перакладаюць словам «бязьмежжа». Як не падумаўшы. Кіслароднае беларускае слова кажа пра вольнае дыханьне, адсутнасьць межаў і свабоду творчасьці (калі, напрыклад, мець на ўвазе аднайменны літаратурны фэстываль). Між тым у клясычнай літаратуры і дакумэнтах часоў ВКЛ ёсьць дакладны беларускі адпаведнік «беспредела» — бясчынства.

Са слоўніка: Грубае парушэньне парадку, агульнапрынятых нормаў; вельмі благі, непрыстойны ўчынак. [Скуратовіч — Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое бясчынства? Вы ня чулі, што ў горадзе парабілася?.. Кузьма Чорны.]

Калі чыннасьць успрымаецца як пазытыўнае, станоўчае, канструктыўнае дзеяньне, дык усё, што па-за ім — амаральнае, нялюдзкае, незаконнае — бясчынства.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG