Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская поп-зорка Прынц знойдзены мёртвым


2011 год.
2011 год.

Прынц (сапраўднае імя Прынс Роджэр Нэльсан) памёр на 57-м годзе жыцьця. Ягонае цела знойдзенае на тэрыторыя студыі гуказапісу Paisley Park Records, якой ён валодаў і дзе жыў. Студыя разьмешчаная ў паўночным штаце Мінэсота.

На мінулым тыдні падчас палёту на сваім самалёце Прынцу стала блага і лётчыкі зрабілі экстраную пасадку. Але на наступны дзень Прынц зьявіўся на канцэрце, а пазьней была зроблена заяву, што зь ім усё ў парадку і што сьпявак проста перанёс грып.

Прынц упершыню атрымаў вядомасьць у канцы 1970-х і на працягу наступных трох дзесяцігодзьдзяў стаў вядомы як адзін з самых вынаходлівых і эксцэнтрычных выканаўцаў у амэрыканскай поп-музыцы.

Сярод ягоных хітоў «Little Red Corvette», «Let’s Go Crazy» and «When Doves Cry».

Пакуль няма паведамленьняў аб прычынах сьмерці сьпевака. У ягоным доме працуюць экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG