Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лангард, Ды Капрыё, Цукербэрг ў першай сотні ўплыву часопісу «Тайм»


Крысьцін Лягард
Крысьцін Лягард

Крысьцін Лягард, Леанарда Ды Капрыё, Марк Цукербэрг і яго жонка Прысцыла Чан ўзначалілі штогадовы рэйтынг 100 самых уплывовых людзей сьвету, які складаўся амэрыканскім часопісам «Тайм» (Time).

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард ўзначаліла сьпіс у катэгорыі «лідэры». У гэтую катэгорыю таксама ўключаны прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт ЗША Барак Абама, старшыня КНР Сі Цзіньпін, лідэр КНДР Кім Чэн Ын, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэтэндэнты ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта ЗША Хілары Клінтан і Дональд Трамп.

Катэгорыю «куміры» ўзначаліў актор Леанарда Ды Капрыё, а заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook («Фэйсбук») Марк Цукербэрг і яго жонка Прысцыла Чан ўзначалілі катэгорыю «тытаны».

Пераможцамі ў дзьвюх астатніх намінацыях — «першапраходцы» і «артысты» — сталі амэрыканскі кампазытар, аўтар песень і актор Лін-Мануэль Міранда ды індыйская актрыса і мадэль Прыянка Чопра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG